Вы тут

МУС: запаўняць беларускамоўны бланк на аўто па-беларуску нельга

pixabay.com

Беларускамоўныя бланкі на рэгістрацыю аўто неабходна запаўняць па-руску. Пра гэта гаворыцца ў адказе з ДАІ, які атрымаў Сяржук Бахун на свой запыт. Гэты дакумент ён размясціў на сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

"Інфармую, што на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь форма бланкаў пасведчання аб рэгістрацыі транспартных сродкаў зацверджана пастанвоай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 25.03.2003 №73, у адпаведнасці з якім найменне ўсіх граф указана на беларускай мове. Запаўненне даных граф здзяйсняецца на рускай мове, акрамя звестак пра марку і мадэль транспартнага сродку, якія ўказваюцца лацінскімі літарамі. Унясенне звестак у пасведчанне аб рэгістрацыі танспартнага сродку на беларускай мове дзеючым праграмным забеспячэннем, а таксама нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь не прадугледжана", — гаворыцца ў афіцыйным лісце за подпісам начальніка УДАІ МДБ Валерыя Аляшчэні

Сяржук Бахун падкрэслівае, што гэты ліст ён атрымаў у міжнародны Дзень роднай мовы, які адзначаецца сёння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.