МУС Украіны: З сепаратыстамі на ўсходзе разбярэмся за 2 дні

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.



Ён нагадаў, што рэжым антытэрарыстычнай аперацыі ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцях не зняты. Для навядзення парадку там "будуць выкарыстаныя ўсе неабходныя меры", заявіў Авакаў напярэдадні паседжання ўкраінскага ўраду.



Найбольш напружаная сітуацыя захоўваецца ў Луганску, дзе ўзброеныя баевікі ўтрымліваюць будынак абласнога ўпраўлення СБУ. Уначы, у выніку перамоваў, удалося вызваліць больш за 50 закладнікаў. Паводле Авакава, гэта не супрацоўнікі СБУ, а звычайныя грамадзяне.



"Для тых, хто ўспрымае дыялог. — будзе палітычнае рашэнне, для маргіналаў, для якіх важны канфлікт, — яны атрымаюць сілавы адказ", — цытуе словы міністра ўнутраных спраў УНІАН.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі