МУС праводзіць службовую праверку ўцечкі інфармацыі з міліцэйскіх зводак

МУС праводзіць службовую праверку ўцечкі інфармацыі з міліцэйскіх зводак

Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць праверку па фактах уцечкі інфармацыі са службовых зводак. Пра гэта кіраўнік ведамства Ігар Шуневіч заявіў у каментары інфармагенцтву БЕЛТА.

Міністр прызнаў факт уцечкі інфармацыі, але падкрэсліў, што яна не сакрэтная, не закрытая. "Зводкі падаюцца ва ўсе дзяржорганы, у тым ліку ў Адміністрацыю прэзідэнта. І з некаторых зводак была апублікаваная інфармацыя пра надзвычайныя здарэнні з асабістым складам, якая (мы таксама не ўтойваем) у гэтых зводках фігуруе ў выглядзе спецданясенняў", — сказаў міністр.

Шуневіч заявіў, што такіх выпадкаў было два ці тры выпадкі, адпаведная інфармацыя была размешчаная на адным з інтэрнэт-рэсурсаў. 

Можна меркаваць, што гаворка ідзе пра блогера Святлова і ягоны тэлеграм-канал. Там перыядычна з'яўляюцца публікацыі міліцэйскіх зводак пра парушэнні, учыненыя супрацоўнікамі міліцыі. Праўда, колькасць іх значна большая, чым назваў Шуневіч: толькі ад пачатку 2019 года з'явілася больш за 10 такіх зводак.

"У бліжэйшы час мы выявім крыніцу ўцечкі інфармацыі. Думаю, што гэта будзе нехта з супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. У мяне ёсць такое падазрэнне. Таму што ў большай ступені супрацоўнікі міліцыі датычныя да падрыхтоўкі зводак, іх распаўсюджвання дзяржорганам", — выказаў надзею кіраўнік МУС.

Дадамо, што зводкі блогера часта становяцца падставай для журналісцкіх расследаванняў. Напрыклад, Еўрарадыё рабіла наступныя матэрыялы: 

Міліцыянт з Мсціслава збіваў затрыманых. Яго звольнілі, цяпер ён пад следствам

Наркагандляр пазнаў шклоўскага міліцыянта па ніку ў Telegram: "Шкада хлопца"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі