МУС праводзіць чарговае апытанне пра адказнасць для педафілаў

МУС праводзіць чарговае апытанне пра адказнасць для педафілаў

МУС Беларусі праводзіць на сваім сайце ўжо другое апытанне грамадскай думкі пра адказнасць для педафілаў (першае было ў снежні мінулага года). Акцыя распачалася "з улікам вялікай колькасці выяўленых у гэтым годзе злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці дзяцей", а таксама ў сувязі з правядзеннем "ўзмоцненай прафілактычнай працы".

Пасля першага апытання праваахоўнікі заявілі, што грамадзяне падтрымліваюць іх ініцыятывы па ўдасканаленні заканадаўства. Цяпер па выніках апытання збіраюцца выпрацаваць больш канкрэтныя "прапановы па змене прававых норм рэспублікі".

МУС Беларусі працуе над распрацоўкай "дарожнай карты" па супрацьдзеянні педафіліі. У ёй будуць акрэсленыя некалькі аспектаў: прафілактыка, папярэджанне, рэабілітацыя пацярпелых, рэінтэграцыя ў грамадства, інфармацыйная кампанія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі