МУС прапаноўвае адбіраць аўтамабілі ў нецвярозых кіроўцаў

МУС Беларусі хоча адмяніць закон пра крымінальную адказнасць за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане паўторна на працягу года. Пра гэта перадае БЕЛТА са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава. Падставай для гэтага стала тое, што занадта вялікая колькасць аўтамабілістаў у нецвярозым стане трапляецца ДАІшнікам. Па словах міністра, замест крымінальнай адказнасці плануецца ўвесці матэрыяльную. Іншымі словамі, за такое правапарушэнне будуць папросту адбіраць аўтамабіль незалежна ад таго, ці належыць ён парушальніку. Распрацоўка пакета дакументаў будзе завершаная на працягу двух-трох тыдняў.

Што рабіць з канфіскаванымі аўтамабілямі, у МУС пакуль канчаткова не вырашылі. Па словах У.Навумава, адна з прапановаў прадугледжвае перадаваць іх малазабяспечаным сем'ям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі