МУС: пад Смалявічамі на чыгунцы знайшлі муляж выбуховага прыстасавання

МУС: пад Смалявічамі на чыгунцы знайшлі муляж выбуховага прыстасавання

У Беларусі працягваецца "рэйкавая вайна". У розных рэгіёнах на рэйках знаходзяць замацаваны дрот, з-за чаго спрацоўвае сігналізацыя. Раней МУС ужо прасіла грамадзян дапамагчы ў выяўленні зламыснікаў. Пра гэтыя выпадкі напярэдадні згадаў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў пра "тэрарыстычную пагрозу". У сераду прэс-служба МУС паведаміла пра знойдзены на чыгунцы пад Смалявічамі муляж выбуховага прыстасавання. Здарэнне адбылося раніцай 28 кастрычніка. Спачатку каля 05:30 прымусова спрацавала сігналізацыя на адным з перагонаў — там пасля знайшлі нацягнуты паміж рэйкамі медны дрот.

Праз паўгадзіны чыгуначнік знайшоў на тым жа перагоне каля рэек дзве скрыні з лямпачкамі і дратамі, якія свяціліся. На месца выклікалі сапёраў, аднак яны ніякай выбухоўкі не знайшлі. У скрынях было каменне і брэлок-ліхтарык. Такім чынам, гэта былі муляжы выбуховых прыстасаванняў. Міліцыя праводзіць праверку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі