МУС: на вуліцы Прытыцкага загінуў чалавек
![МУС: на вуліцы Прытыцкага загінуў чалавек](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pushk-1008-2.jpg.webp?itok=ifRu5pID)
На плошчы Прытыцкага ад выбуху загінуў чалавек. Як паведамляе прэс-служба МУС, гэта адбылося 10 жніўня каля 23:00, калі людзі будувалі барыкады.
"Падчас супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць невядомае выбуховае прыстасаванне ў бок праваахоўнікаў. Яно выбухнула ў руцэ, мужчына атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём", — гаворыцца ў паведамленні МУС.
Як паведамляла Еўрарадыё, пры штурме плошчы Прытыцкага сілавікі ўжывалі святлошумавыя гранаты. Пры гэтым пацярпелі людзі. Прынамсі, па аднаго з параненых прыязджала "хуткая".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.