МУС Беларусі прапануе караць за распіццё піва на вуліцы
Адміністратыўную адказнасць за распіццё піва на вуліцы прапануе ўвесці ў Беларусі Міністэрства ўнутраных спраў. Выступаючы на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета рэспублікі, выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Анатоль Куляшоў закрануў пытанне аб прыраўніванні піва да слабаалкагольных напояў. Паводле яго слоў, ужо падрыхтаваны адпаведны праект указа. Унесеныя змены ў адзін з артыкулаў адміністратыўнага кодэксу, паводле якіх піва, утрыманне этылавага спірту ў якім ад 0,5 да 7%, уключанае ў катэгорыю слабаалкагольных напояў.
Куляшоў выказаў спадзяванне, што пытанне канчаткова будзе вырашана ўжо ў бліжэйшым часе і гэтае новаўвядзенне дапаможа "навесці парадак на вуліцах і ў іншых грамадскіх месцах", паведамляе газета "Народная воля".