МУС Беларусі: падчас пратэстаў затрымана каля 3000 чалавек

МУС Беларусі: падчас пратэстаў затрымана каля 3000 чалавек

У МУС Беларусі заявілі, што падчас пратэстаў затрымана каля 3000 чалавек (каля 1000 у Мінску і больш за 2000 — у рэгіёнах). З іх больш за 50 пацярпелых. Шпіталізавана 39 супрацоўнікаў міліцыі.

Пратэсты ў Беларусі пачаліся ўвечары 9 жніўня пасля абвешчэння вынікаў "нацыянальнага exit poll" пра перамогу Аляксандра Лукашэнкі. Яны праходзілі і ў сталіцы, і ў рэгіёнах. Па даных МУС, "несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы" адбыліся ў 33 населеных пунктах — на плошчах і каля выбарчых участкаў. Адбыліся сутыкненні. Міліцыя заявіла, што ў сталіцы пратэстоўцы запальвалі фаеры, "раскідвалі на праезную частку шыпы, цвікі, узводзілі барыкады", кідалі ў сілавікоў тратуарную плітку.

Акрамя Мінска, "актыўнае супрацьстаянне органам правапарадку аказана ў Пінску". Сцвярджаецца, што там пратэстоўцы ўзброіліся каламі, камянямі, арматурай.

МУС Беларусі падкрэслівае, што "ў адносінах парушальнікаў баявая зброя не выкарыстоўвалася". Раней у міліцыі заявілі, што ахвяр не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі