МУС Беларусі абвяргае МУС Расіі: Ціханоўская ў вышуку

МУС Беларусі абвяргае МУС Расіі: Ціханоўская ў вышуку

МУС Беларусі абвяргае МУС Расіі. Як паведамляе ria.ru, прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў нашай краіны Вольга Чамаданава заявіла, што Святлана Ціханоўская па-ранейшаму знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку ў СНД. Напярэдадні ў МУС РФ паведамілі, што Ціханоўская ў траўні 2021-га знікла з базы вышуку ў Расіі з ініцыятывы беларускага боку і параілі падрабязнасці атрымаць у Мінску. Атрымліваецца, што гэта стала нечаканасцю для МУС Беларусі. Святлану Ціханоўскую будуць уключаць у базу паўторна?

Пра тое, што Расія абвясціла ў вышук Ціханоўскую, стала вядома яшчэ летась. Падставай для вышуку на сайце МУС РФ называлася крымінальная справа, распачатая ў Беларусі (у Расіі супраць беларускага палітыка справу не распачыналі). У нашай краіне Святлану Ціханоўскую спачатку абвінавачвалі ў "закліках да звяржэння ці змянення канстытуцыйнага ладу", пасля — у "падрыхтоўцы акта тэрарызму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі