МУС: 26 кастрычніка быў затрыманы 581 чалавек

МУС: 26 кастрычніка быў затрыманы 581 чалавек

У МУС Беларусі падлічылі колькасць затрыманых 26 кастрычніка "за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах" — 581 чалавек. З іх у Мінску — 486. За кратамі да разгляду адміністрацыйных спраў пакінулі 434 чалавекі.

Затрыманыя — гэта ўдзельнікі вулічных акцый, страйкаў у ВНУ і на прадпрыемствах.

Заяўлена, што ў некалькіх дзясятках акцый паўдзельнічала каля 3,6 тысячы чалавек. Міліцыяй згадваецца самая буйная з іх — марш у сталіцы пенсіянераў і студэнтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі