МТЗ-РІПА застаўся без галоўнага трэнера

Кіраўніцтва сталічнага футбольнага клуба МТЗ-РІПА прыняло адстаўку галоўнага трэнера Юрыя Пунтуса. Нагадаем, ён сам прыняў рашэнне аб сыходзе пасля паражэння каманды ад мінскага "Дынама" з лікам 0:5.
Хто далей будзе трэніраваць футбалістаў МТЗ-РІПА пакуль невядома. Аднак, па словах дырэктара клуба Людаса Румбуціса, магчымыя кадыдатуры могуць з'явіцца ўжо ў бліжэйшым часе. 

БЕЛТА адзначае, што наступны матч чэмпіянату Беларусі МТЗ-РІПА правядзе на сваім полі 27 чэрвеня супраць лідэра барысаўскага БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі