МТЗ-РІПА выйграў у "Суцьескі" ў матчы Лігі Еўропы

Сталічны МТЗ-РІПА на стадыёне "Трактар" выйграў у чарнагорскай "Суцьескі" ў матчы 1-га кваліфікацыйнага этапа Лігі Еўропы ў дадатковы час.
Асноўны час матча закончыўся ўнічыю — 1:1. На 63-й хвіліне Міраслаў Тадоравіч вывеў гасцей наперад, але праз 4 хвіліны Мікалай Рындзюк зраўняў лік. Нагадаем, у першым матчы таксама была нічыя — 1:1, таму быў прызначаны дадатковы час. На 110-й хвіліне Рындзюк забіў пераможны мяч.

У 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы каманда Юрыя Пунтуса сустрэнецца з данецкім "Металургам" — 16 ліпеня (у гасцях) і 23 ліпеня (на сваім полі).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі