МТЗ-РІПА стаў сёмым чвэрцьфіналістам Кубка Беларусі

У сераду прайшоў матч 1/8 фінала Кубка Беларусі па футболе паміж камандамі "Полацк" і мінскім МТЗ-РІПА. Гаспадары поля перамаглі з лікам 1:0. Аднак, паколькі ў першым матчы перамогу святкавалі мінчукі з лікам 5:2, яны і прайшлі ў 1/4 фінала.
Нагадаем, раней у чвэрцьфінальную стадыю Кубка Беларусі па футболе 2009/2010 гадоў прайшлі мінскае "Дынама", наваполацкі "Нафтан", жодзінскае "Тарпеда", салігорскі "Шахцёр", гродзенскі "Нёман" і гомельскі ДСК, які гуляе ў першай лізе.

У 1/4 фінала яшчэ не патрапіў чэмпіён краіны. БАТЭ і "Мінск" правядуць першы матч 22 лістапада ў Барысаве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі