МТЗ-РІПА абвясціў конкурс на новую назву клуба

Конкурс на новую назву клуба абвясціў сталічны ФК МТЗ-РІПА. Як паведамляе клубны сайт, "ужо не сакрэт, што ў наступным сезоне ФК МТЗ-РІПА будзе выступаць пад іншай назвай, але пад якой менавіта — пакуль невядома. У гэтай сувязі аб'яўляецца конкурс на лепшую назву клуба". Дырэктар клуба Людас Румбуціс тлумачыць жаданне змяніць назву тым, што "многія не разумеюць абрэвіятуру РІПА (Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі)".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі