MTV аднесла беларускую аўдыторыю да Еўропы

Беларусы больш не ўбачаць расійскі канал MTV. У хуткім часе яго месца зойме арыгінальная версія музычнага канала - MTV Europe, паведамляе сайт Naviny.by.

Змены ўжо пачаліся: у ноч з нядзелі на панядзелак месца MTV Расія ў эфіры занялі тэлеканалы сямейства MTV Networks. Так, цяпер большая частка беларускіх гледачоў глядзіць VH1. Канал арыентаваны не толькі на сучасныя хіты, але і на музыку 3-х папярэдніх дзесяцігоддзяў.

Лонданскі галоўны офіс MTV правёў рэструктурызацыю терыторыі і зараз мы адносімся не да Расіі, а да Еўропы. У выніку, з красавіка будучага года на Беларусь будзе транслявацца канал MTV Europe, а беларускімі застануцца рэкламныя і навінныя блокі. Кліпаў расійскіх выканаўцаў у эфіры MTV мы, мяркуючы па ўсім, больш не ўбачым.

Таксама тэлесетка MTV Networks у бліжэйшай будучыні збіраецца прадставіць беларускай аўдыторыі каналы VH1 Classic, MTV Rocks, MTV Hits, MTV Dance, а таксама дзіцячыя NICKELODEON і NICK JR.

Фота: vinylpulse.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі