Можна падумаць, ужо быў суд: чаму пра Бабарыку па ТБ кажуць як пра вінаватага

Макс Знак / Еўрарадыё
Макс Знак / Еўрарадыё

У рэпартажы пра расследаванне па "справе Белгазпрамбанка" журналісты і следчыя кажуць пра Віктара Бабарыку і іншых фігурантаў справы як пра вінаватых. Гучаць фразы кшталту "як і навошта прымушаў былы банкаўскі бос Віктар Бабарыка браць хабар і перадаваць "адкаты", "хацеў стаць кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы і пры гэтым браў грошы ў сваіх падначаленых".

Адвакат Максім Знак заўважае, што сцвярджаць, што чалавек здзейсніў злачынства, можна толькі пасля ўступлення ў законную сілу выраку суда. Да гэтага фігурант крымінальнай справы —падазраваны, абвінавачаны і г.д., але не вінаваты. Пакуль суд не пастанавіў, што "былы банкаўскі бос Віктар Бабарыка браў хабар", гэта ўсяго толькі падазрэнне, здагадка следчага або журналіста. І ніяк не можа быць сцверджаннем.  

"Можна падумаць, што ўжо прайшоў суд, Віктар Бабарыка прызнаны вінаватым і не адмаўляў атрыманых абвінавачванняў? Можна падумаць, што следства завершанае, абвінавачаны азнаёміўся з матэрыяламі і прамаўчаў? Не", — абураецца Знак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі