Моладзевыя актывісты не прызнаюць Кангрэс дэмакратычных сіл

Шэраг моладзевых ініцыятыў заявіў пра непрызнанне запланаванага на 26-27 траўня ў Мінску Кангрэса дэмакратычных сіл. Адпаведная заява распаўсюджана праз інтэрнет. Аўтары заявы выступаюсь
"за рэальнае аб'яднанне высілкаў апазіцыйных сілаў не для
"кансалідацыі" інтарэсаў і амбіцый лідэраў, а для перамогі над рэжымам,
пры якім Беларусь асуджаная заставацца палітычна і эканамічна
неразвітай".

Заяву падпісалі прадстаўнікі Беларускага моладзевага руху
Амерыкі, інтэрнет-супольнасці "Трэці шлях" і шэрагу незарэгістраваных
моладзевых арганізацый.