Моладзевага актывіста Уладзіміра Яроменку забралі на допыт

Сёння актывіста мінскай філіі "МФ" Уладзіміра Яроменку забралі з хаты на допыт у КДБ. Маладому чалавеку патлумачылі, што дапытваць яго будуць як сведку па справе аб масавых беспарадках, паведамляе прэс-служба "МФ".

Яроменку ўжо дапытвалі па гэтай справе, калі ён адбываў 15-сутачны арышт пасля падзеяў 19 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі