Вы тут

Моцны землятрус на ўсходзе Турцыі: колькасць ахвяраў узрасла да 20

Землятрус у Турцыі / AA Photo

Колькасць ахвяр моцнага землятрусу на ўсходзе Турцыі ўзрасла. Як мінімум 20 чалавек загінулі і больш за тысячу атрымалі раненні, паведамляе BBC са спасылкай на турэцкія ўлады. Раней паведамлялася аб 18 загінуўшых і 400 пацярпелых.

Эпіцэнтр землятрусу магнітудай 6,8 быў у раёне горада Сіўрыджы (правінцыя Элязыг на глыбіні 6,7 км). Многія будынкі разбураныя, жыхары пакінулі свае дамы. Міністр унутраных спраў Сулейман Сойле заявіў, што ўлады робяць усё магчымае, каб дапамагчы людзям.