Вы тут

Моцны вецер зрываў дахі на Магілёўшчыне

Вецер парывамі да 20 метраў за секунду пашкодзіў будынкі на Магілёўшчыне / pixabay.com

Моцны вецер 12 траўня пашкодзіў будынкі ў трох раёнах Магілёўшчыны, паведамляе абласное ўпраўленне МНС. 

Парывы ветру дасягалі 20 метраў за секунду. Стыхія пашкодзіла дахі 15 жылых дамоў, 3 гаспадарчых пабудоваў і 1 вытворчага будынка ў Магілёве, Горацкім, Магілёўскім і Шклоўскім раёнах. Пацярпелых пры інцыдэнтах няма. Памер матэрыяльнай шкоды высвятляецца. 

Акрамя таго ратавальнікі дзевяць разоў выязджалі на прыборку паваленых дрэваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.