МНС выявіла парушэнні на 334 аб’ектах масавага знаходжання людзей

МНС выявіла парушэнні на 334 аб’ектах масавага знаходжання людзей

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў праверыла аб’екты масавага знаходжання людзей па ўсёй Беларусі і выявіла парушэнні на 334 з іх. Інтэрактыўную карту праверак такіх аб’ектаў МНС апублікавала на сваім сайце. Кожны аб’ект пазначаны спецыяльным маркерам, і калі націснуць на яго, то можна пабачыць пералік канкрэтных парушэнняў на аб’екце.

Як адзначаюць у міністэрстве, большасць выяўленых парушэнняў носяць рэжымны характар, таму на іх ліквідацыю не трэба траціць фінансавыя сродкі. Кіраўнікі цэнтраў і крамаў прыводзілі сваі памяшканні ў бяспечны стан адразу, у прысутнасці інспектара. Паводле выяўленых парушэнняў распачаты адміністратыўны працэс — болей за 100 кіраўнікоў прыцягнутыя да адказнасці.

Сітуацыяў, якія патрабуюць неадкладнага закрыцця аб’ектаў, праверка не выявіла. Аднак МНС выкрыла таксама грубыя парушэнні — змену праектных рашэнняў, закрыццё шляхоў эвакуацыі. Грамадзянам прапануюць інфармаваць ведамства пра падобныя парушэнні і падаваць адпаведныя звароты.

Мэта праверкі аб’ектаў з масавым знаходжаннем людзей — перадухіленне магчымых негатыўных наступстваў. Выратавальнікі звяртаюць увагу на бяспеку на аб’ектах, шляхі эвакуацыі, працу сістэмы бяспекі, пажарагашэння, а таксама навучанне персаналу.

 


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі