МНС Расіі: На борце самалёта, які разбіўся ў Пярмі, была беларуска

У генеральным штабе МНС Расіі пацвердзілі, што на борце самалёта "Боінг-737-500", які разбіўся ў Пярмі, была грамадзянка Беларусі 25-гадовая Юлія Максіменка. Раней МЗС Беларусі абвяргала гэта, спасылаючыся на расійскіх выратавальнікаў. Блытаніна ўзнікла з-за таго, што ў МНС звярнулася сяброўка Юліі Максіменкі, але грамадзянкі Расіі, якая таксама мусіла ляцець у Перм.



Апошнія паўтары гады беларуска жыла ў Чэхіі, працавала ў Пражскім адукацыйным цэнтры. Яна мела від на жыхарства, заставалася грамадзянкай Беларусі.

tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі