Многія раёны Мінска засталіся без электрычнасці з-за аварыі на ЦЭЦ-3

Цэнтр Мінска і шэраг іншых раёнаў сталіцы абясточаныя. Як паведамілі ў аварыйнай службе сталічных электрасетак, прычынай адключэння святла стала аварыя на мінскай ЦЭЦ-3. Электрычнасць у беларускай сталіцы знікла прыкладна ў 17.35. У шэрагу раёнаў электразабеспячэнне было перарвана толькі на долі секунды. Цэнтр сталіцы, дзе знаходзяцца ўрадавыя будынкі, абясточаныя дагэтуль.

Няма святла таксама ў шэрагу дамоў на праспекце Незалежнасці, на Партызанскім праспекце і іншых раёнах горада.

У аварыйнай службе адзначылі, што аварыя досыць сур'ёзная, паколькі, па папярэдняй інфармацыі, пашкоджаная высакавольтная лінія магутнасцю 110 кв. Спецыялісты не выключаюць, што святла ў Мінску не будзе бліжэйшыя дзве-тры гадзіны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі