Я да Ганны Канапацкай звяртаюся на “ты”, а яна да мяне — на “вы”

Я да Ганны Канапацкай звяртаюся на “ты”, а яна да мяне — на “вы”

Я да Ганны Канапацкай звяртаюся на “ты”, а яна да мяне — на “вы”

Анатоль Лябедзька

Cтаршыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Працаваў трактарыстам у калгасе. У 1985 годзе скончыў факультэт гісторыі і французскай мовы Мінскага педінстытута, у 1993 — юрыдычны факультэт БДУ. Дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га і 13-га склікання. Падчас выбарчай кампаніі 1994 года падтрымаў Аляксандра Лукашэнку. Збіраўся атрымаць пост міністра замежных спраў, але праз канфлікт пакінуў прэзідэнцкую каманду. Уступіў у АГП, быў абраны намеснікам старшыні гэтай партыі. 15 красавіка 2000 года абраны старшынёй АГП.

Калі апазіцыя лічыць, што ў краіне няма ні выбараў, ні парламента, то які мандат атрымала сябра АГП Ганна Канапацкая і навошта партыя пагадзілася гэты мандат прыняць? Чаго АГП спадзяецца дасягнуць з дапамогай гэтага мандата? Якія першыя крокі іх партыйнага дэпутата будуць у Палаце прадстаўнікоў? Каб адказаць на гэтыя і іншыя вострыя пытанні ў студыю Еўрарадыё прыйшоў старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Цалкам размову з Анатолем Лябедзькам можна паслухаць тут:

Лепшыя цытаты з размовы:

Парламента ў краіне няма, а Ганна Канапацая будзе знаходзіцца ў адным з цэнтраў прыняцця рашэнняў, па якіх жыве 9,5 мільёна грамадзян краіны.

Мандат у руках Канапацкай ― гэта проста інструмент, які ў руках аднаго чалавека можа стаць ключом, што адчыніць дзверы свабодных і сумленных выбараў, зачыненыя дваццаць гадоў. А можа, усё закончыцца тым, што мы толькі пагрукаем у гэтыя дзверы, а яны так і застануцца зачыненымі.

Першым крокам Канапацкай у парламенце будзе спроба ўнесці змены ў выбарчае заканадаўства.

На акрузе Канапацкай назіральнікаў АГП не было і таму мы папрасілі ўсіх, хто мае доказы і факты парушэнняў нам іх даць. Сёння да нас прыходзіла Таццяна Караткевіч і прынесла матэрыялы, якія тычацца парушэнняў на гэтай выбарчай акрузе.

Падчас гэтай кампаніі ў нас скралі 12-13 мандатаў.

Тое, што “Гавары праўду” не абскардзіла вынік галасавання на акрузе Караткевіч, лічу вялікай памылкай: усе кандыдаты дэмакратычных структур, якія ўдзельнічалі ў кампаніі актыўна і ў якіх ёсць факты і доказы парушэнняў, мусяць абскарджваць гэтае рашэнне ― гэта абавязковы крок.

На акругу Караткевіч Канапацкая патрапіла выпадкова: доўга вагалася, ці трэба ёй удзельнічаць у гэтай кампаніі і так атрымалася, што да моманту прыняцця рашэння ўсе іншыя акругі ўжо былі размеркаваныя паміж чальцамі Правацэнітрысцкай кааліцыі.

Я да Ганны звяртаюся на “ты”, а яна да мяне — на “вы”. Гэта не пытанне субардынацыі, проста так склалася.

У Канапацкай будзе калектыўны памочнік ― Аб’яднаная грамадзянскай партыя. Спадзяюся, што і экспертная супольнасць падставіць плячо ― мы шмат з кім ужо правялі перамовы. Думаю, што і многія палітычныя структуры будуць супрацоўнічаць з Канапацкай.

Калі б дэпутацкі мандат атрымала Караткевіч, супрацоўніцтва ёй адразу АГП б не прапанавала ― быў бы нейкі перыяд чакання. Бо ёсць пэўная "крэдытная гісторыя" ўзаемаадносінаў гэтай структуры з уладамі.

Магчымасці дэпутата ― не толькі ўнесці праект закона, а яшчэ і такая форма працы, як дэпутацкі запыт. І гэта можа быць такім гучным момантам.

Можна казаць, што прыняўшы мандат, мы спрацавалі на легітымацыю рэжыму, але можна сказаць, што і ўчорашняя акцыя “Праспект нацыянальнага сцяга” на гэта спрацавала: правялі, а ніхто нікога не чапаў і ніводнага пратакола не склалі.

Мандат Канапацкай я разглядаю не як тролінг уладай Анатоля Лябедзькі, проста так развіваліся падзеі, што аднулілі абсалютна структуры накшталт Гайдукевіча і моцна дэвальвавалі “Гавары праўду”. І ўлада разумела, што, каб нечым гандляваць з Захадам, трэба нейкі больш радыкальны крок.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі