Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі складаюць 2362,1 мільёна долараў

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, павялічыліся за студзень-ліпень 2007 года на 979,2 млн. даляраў (70,8%) і складаюць зараз 2362,1 мільёна долараў, паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым за ліпень яны ўзраслі на 0,8%. У структуры міжнародных рэзерваў Беларусі 87,4% – гэта рэзервовыя актывы ў замежнай валюце. Манетарнае золата складае толькі 12,4% ад агульнага памеру рэзерваў. За 7 месяцаў актывы ў замежнай валюце павялічыліся на 93,4%, а аб'ём манетарнага золата, наадварот, скараціўся на 7%. Іншыя актывы ў структуры міжнародных рэзерваў Беларусі складаюць 0,2%.

"Агенцтва фінансавых навінаў"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі