Міжнародны валютны фонд: Эканамічныя праблемы Беларусі ўскладніліся

Ускладненне эканамічных праблем Беларусі канстатуе новы кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонда па Беларусі Крыс Джарвіс. У прыватнасці, па выніках працы ў Мінску місіі 3-10 сакавіка, адзначаецца, што падзенне попыту на беларускія тавары ў краінах-асноўных гандлёвых партнёрах нашай краіны, у тым ліку і ў Расіі, негатыўна паўздзейнічала на беларускіх экспарцёраў. Кіраўнік місіі МВФ падкрэслівае, што "ў пачатку рэалізацыі праграмы ўлады прынялі важныя рашэнні, якія дапамагаюць ім у цяперашні час". Сярод іх - дэвальвацыя беларускага рубля, прывязка абменнага валютнага курсу да кошыка валют. Крыс Джарвіс абяцае, што "МВФ будзе працаваць з уладамі, каб дапамагчы беларускаму народу перажыць гэтыя цяжкія часы".  

Нагадаем, у студзені Беларусь атрымала каля 800 млн долараў з 2,46 млрд долараў крэдыту, які выдзеліў МВФ пад праграму правядзення рэформаў, разлічаную да 2010 года. Чарговы транш у памеры 400 млн долараў чакаецца ў красавіку.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі