Вы тут

Міжнародны прафсюз IndustriALL патрабуе аднавіць работнікаў, звольненых з БМЗ

Прэс-канферэнцыя IndustriALL у Мінску / Фота з архіва svaboda.org

Міжнародны прафсаюз IndustriALL запатрабаваў, каб Беларускі мталургічны завод аднавіў незаконна звольненых работнікаў. Адпаведны зварот прафсаюза апублікаваў ТГ-канал "Честные люди".

У адваротным разе IndustriALL пагражае звярнуцца да ключавых партнёраў БМЗ, звязаных з прафсаюзам глабальнымі пагадненнямі. Гэта можа паўплываць на ланцужкі паставак завода.

IndustriALL — гэта найбуйнейшая прафсаюзная арганізацыя, у якую ўваходзяць 50 мільёнаў рабочых з 140 краін. Яны асудзілі парушэнне правоў чалавека на БМЗ, звальненне і пераслед Ігара Поварава, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара.

Гэты міжнародны прафсаюз не першы раз заступаецца за правы беларускіх рабочых. У лютым арганізацыя размясціла на сваім сайце тэкст пра пераслед работнікаў БМЗ, якія далучыліся да Беларускага незалежнага прафсаюза.

Ліст прафсаюза IndustriALL / t.me/honestpeople_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.