Вы тут

Міжнародная следчая група знайшла сведку запуску ракеты ў "Боінг" MH17

Помнік пасажырам збітага "Боінга" пад Данецкам / Reuters

Міжнародная следчая група (JIT) знайшла сведку запуску ракеты ў малайзійскі "Боінг" рэйсу MH17. Пра гэта паведамляе CBS са спасылкай на кіраўніка групы Фрэда Вестэрбеке. Следчыя не сумняваюцца, што ракеты былі запушчаныя з расійскай сістэмы "Бук".

Таксама Вестэрбеке падкрэсліў, што цягам апошніх пяці гадоў Расія не дапамагала расследаванню і не давала інфармацыю.

Як вядома, у чэрвені 2019-га Міжнародная следчая група назвала імёны чатырох падазраваных у катастрофе MH17:

расіянін Ігар Гіркін-Стралкоў, тагачасны міністр абароны так званай "ДНР";

расіянін Сяргей Дубінскі, падначалены Стралкова, генерал-маёр расійскай арміі, які кіраваў ваеннай разведкай баевікоў;

расіянін Алег Пулатаў, падначалены Дубінскага, узначальваў 2-е аддзяленне ГРУ "ДНР";

грамадзянін Украіны Леанід Харчанка, які ўзначальваў адно з падраздзяленняў ГРУ "ДНР" і разам з Пулатавым суправаджаў "Бук".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.