Мітынг Ціханоўскай у мінскім парку Дружбы народаў можа не адбыцца?

Мітынг Ціханоўскай у мінскім парку Дружбы народаў можа не адбыцца?

Мітынг кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у мінскім парку Дружбы народаў можа не адбыцца. Ён запланаваны на вечар 6 жніўня. Аднак высветлілася, што якраз на той вечар там запланавана святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню чыгуначных войскаў. Яно пачнецца а 17-й гадзіне і працягнецца да 21:30. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Адміністрацыі Савецкага раёна Мінска. Там жа паведамляецца, што рознымі падобнымі мерапрыемствамі занятыя і ўсе іншыя вечары гэтага тыдня. Зусім магчыма, што і іншыя пляцоўкі ў сталіцы таксама "забраніраваныя".

"Зменаў у нашых планах няма", — кажуць у штабе Ціханоўскай.

Сама Святлана Ціханоўская ў стрыме YouTube-канала ZUBR Media заявіла, што "з'яўляюцца абставіны, якія могуць змяніць [планы]". Яна прапанавала сачыць за інфармацыяй у яе сацсетках.

Масавы мітынг у парку Дружбы народаў у Мінску Святлана Ціханоўская сабрала 30 ліпеня. На ім прысутнічалі дзясяткі тысяч чалавек.

Як паведамляла Еўрарадыё, 3 жніўня арыгінальна была сарвана сустрэча давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты на стадыёне ў Стоўбцах. Там проста здарылася "аварыя" і былі распачаты рамонтныя працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі