Місія Міжнароднага валютнага фонду ўжо вядзе перамовы ў Мінску

Місія Міжнароднага валютнага фонду прыбыла ў Мінск і пачала абмеркаванне з уладамі Беларусі пытання аб прадастаўленні крэдыту stand-by. Як паведамляе "Інтэрфакс", яе ачольвае прадстаўнік МВФ у Расіі Невэн Матэс.
Нагадаем, урад і Нацбанк Беларусі звярнуліся ў МВФ з просьбай аб прадастаўленні рэзервовага крэдыту на 2 млрд долараў, матывуючы гэта неабходнасцю стварэння "падушкі бяспекі" для нацыянальнай эканомікі ва ўмовах міжнароднага фінансава-эканамічнага крызісу.

Актуальнасць працы місіі па стабілізацыйным крэдыце тлумачыцца тым, што крызіс негатыўна паўплываў на беларускую эканоміку, яе доступ да знешняга фінансавання. У той жа час змяненне кан'юнктуры ў знешнім гандлі негатыўна паўплывала на плацёжны баланс краіны.

Тым часам, Міжнародны валютны фонд паабяцаў выдаць Украіне крэдыт у памеры 16,5 млрд долараў, каб яна магла вытрымаць наступствы сусветнага фінансавага крызісу, паведамляе "Наша ніва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі