"Міс-свету — 2016" стала Стэфані дэль Вале з Пуэрта-Рыка (фота)

"Міс-свету — 2016" стала Стэфані дэль Вале з Пуэрта-Рыка (фота)

"Міс-свету — 2016" стала Стэфані дэль Вале з Пуэрта-Рыка. Конкурс прыгажосці прайшоў у ЗША. Пераможцы 19 гадоў, яна размаўляе на іспанскай, англійскай і французскай мовах. Сваю кар'еру Стэфані збіраецца будаваць у забаўляльнай сферы, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Другое месца заняла Ярыца Рэес з Дамініканскай Рэспублікі, трэцяе — Наташа Мануэла з Інданэзіі.

У конкурсе ўдзельнічалі 117 дзяўчат. Беларусь прадстаўляла 23-гадовая Паліна Барадачова з Мінска. У першую дваццатку яна не трапіла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі