Міс Мінска стала 21-гадовая студэнтка БДТУ Васіліса Рымжа

Пераможцай конкурсу прыгажосці "Міс Мінск - 2007", што прайшоў 8 верасня ў Нацыянальнай школе прыгажосці і быў прымеркаваны да святкавання 940-годдзя горада, стала 21-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта Васіліса Рымжа. Журы конкурсу ўзначальваў мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка. Першай віцэ-міс Мінска аб'яўлена 21-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Надзея Палявечка.

Другой віцэ-міс стала 20-гадовая Кацярына Любчык, якая вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Званне "Міс чароўнасць" прысуджана 18-гадовай студэнтцы БДЭУ Васіліне Вялічцы.

Міс фота стала 19-гадовая Вольга Броннікава, студэнтка інстытута прадпрымальніцтва. Прыз глядацкіх сімпатый ад канала СТВ і спецыяльны прыз ад віцэ-прэзідэнта Гільдыі прадзюсераў і зорак Расіі "Краса Расіі" Уладзіслава Шастакова дастаўся Надзеі Палявечцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі