"Міс Беларусь 2021" расказала, як удзельнічала ў БЧБ-фатасесіі

"Міс Беларусь 2021" расказала, як удзельнічала ў БЧБ-фатасесіі

Пераможца конкурсу "Міс Беларусь-2021" Дар'я Ганчарэвіч распавяла ў інтэрв'ю дзяржаўнай "Мінскай праўдзе", што ў разгар беларскіх пратэстаў у верасні 2020 года яе выкарысталі "ў радыкальных намерах". 

Дзяўчына кажа, што яна нібыта выпадкова ўзяла ўдзел у "апазіцыйнай фотасесіі", дзе дзяўчаты фатаграфаліся перавязанымі чырвонымі стужкамі "па схеме БЧБ". 

"Мне тады ледзь споўнілася 17 гадоў. Мая знаёмая, дызайнер, з якой я супрацоўнічала ўжо на працягу некалькіх гадоў, запрасіла мяне ў чарговы праект. Я ёй цалкам давярала, але, мабыць, дарма. Гэта не было праявай маёй грамадзянскай пазіцыі, а было выкарыстаннем мяне ў сваіх радыкальных намерах", — заявіла Ганчарэвіч.

Па словах дзяўчыны, яна шкадуе, што ўдзельнічала ў "палітычнай" фатасесіі: "Мне трэба было загадзя пацікавіцца тэматыкай і быць больш асцярожнай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі