Мірны выбыў з парнага мужчынскага разраду US Open

Мірны выбыў з парнага мужчынскага разраду US Open

Беларускі тэнісіст Максім Мірны разам са сваім філіпінскім партнёрам Трэтам Хьюі не змог выйсці ў другі круг адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.

У 1/32 фіналу тандэм прайграў з лікам 4:6, 4:6 іспанска-дамініканскаму дуэту Нікалас Альмагра / Віктар Эстрэлье Бургас.

Мірны двойчы выйграваў US Open у парным разрадзе — у 2000 годзе з аўстралійцам Ллейтанам Хьюітам і ў 2002 годзе з індыйцам Махешам Бхупаці. Таксама ён меў тры тытулы на гэтым турніры ў міксце — у 1998 годзе з амерыканкай Серэнай Уільямс, у 2007 годзе з беларускай Вікторыяй Азаранка і ў 2013 годзе з чэшкай Андрэяй Главачкавай.

Пачынаючы з 2012 года Мірны кожны раз прайграе ў першым крузе турніру ў парным разрадзе.

У сёлетнім US Open у мужчынскім адзіночным разрадзе выступаў беларус Ілля Івашка, але прайграў у першым крузе асноўнай сеткі. Аляксандра Сасновіч у жаночым адзіночным разрадзе таксама выбыла з першага круга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі