Мірны і Ваўчкоў выйгралі парную сустрэчу матча Кубка Дэвіса

У Мінску 12 красавіка ў матчы першай групы Эўраафрыканскай зоны Кубка Дэвіса Беларусь-Швейцарыя Максім Мірны (18-е месца ў рэйтынгу) і Уладзімір Ваўчкоў (473-е) выйгралі парную сустрэчу ў Станіслава Ваўрынкі (317) і Іва Алегра (49) зь лікам 3:6, 6:3, 6:1, 6:2.  Перад заключным днём матчу зборная Беларусі саступае швейцарцам зь лікам 1:2. 11 красавіка Максім Мірны (188 ў адзіночным рэйтынгу) прайграў Стэфану Балі (168), а Ўладзімір Ігнацік (601) – Станіславу Ваўрынцы (30) . 13 красавіка заграюць першыя нумары камандаў: Максім Мірны супраць Станіслава Ваўрынкі і Ўладзімір Ігнацік супраць Стэфана Балі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі