У першай з іх беларус Максім Мірны і румын Хорыя Тэкаў гулялі з галандскім тандэмам Ціема дэ Бакер / Есэ-Хута Галунг і перамаглі ў двух сэтах на тай-брэйках — 7:6 (7:4), 7:6 (7:3).
У іншым паўфінале галандска-пакістанскі тандэм Жан-Жульен Роен / Айсам-Ульхак Курэшы спаборнічае з нямецкай парай Андрэ Бегеман / Марцін Эмрых.
У жаночай частцы гэтага турніру дзве беларускія тэнісісткі ўжо завяршылі свае выступы, адзначае БЕЛТА.
Спаборніцтвы на травяных кортах Хертагенбошэ завершацца 22 чэрвеня.
Фота — БЕЛТА