Мірны і Бетаў саступілі партугальцам у парным матчы на Кубку Дэвіса

Мірны і Бетаў саступілі партугальцам у парным матчы на Кубку Дэвіса

Беларускія тэнісісты Максім Мірны і Сяргей Бетаў 19 верасня саступілі партугальцам Гастаў Эліяшу і Жао Соўзе. Дуэты сустракаліся ў матчы парнага разраду трэцяга круга II Еўра-Афрыканскай групы Кубка Дэвіса. Гульня адбылася ў партугальскім горадзе Віяна-ду-Каштэлу і скончылася з лікам 3:2 (6:7, 6:4, 3:6, 7:6, 3:6) на карысць партугальцаў. Матч працягваўся 4 гадзіны і 9 хвілін, перадае БЕЛТА.

Цяпер наша зборная саступае Партугаліі з лікам 1:2. Сустрэча працягваецца да трох перамог.

20 верасня на кортах партугальскага горада пройдуць яшчэ два адзіночныя паядынкі. Уладзімір Ігнацік выйдзе супраць Жао Соўзы, а Ягор Герасімаў — супраць Гастаў Эліяша.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі