Міраслаў Рамашчанка можа ўзначаліць мінскае "Дынама"

Мінскае “Дынама”, якое праваліла сёлетні чэмпіянат краіны па футболе, верагодна, чакае замена галоўнага трэнера, піша “Прессбол”. Сярод магчымых кандыдатаў у пераемнікі Аляксандру Хацкевічу найбольшыя шанцы мае 34-гадовы Міраслаў Рамашчанка, які ўзначальвае дублюючы склад маскоўскага "Спартака".

Нягледзячы на тое, што ў былога гульца зборнай Беларусі, паводле неафіцыйнай інфармацыі, ёсць прапановы ад клубаў першай і другі расійскіх ліг, мінскі варыянт разглядаецца ім як адзін з асноўных. Змены могуць адбыцца ўжо на гэтым тыдні.

Калі дамоўленасць з дынамаўскім кіраўніцтвам будзе дасягнутая, Рамашчанка з'явіцца ў новай для сябе камандзе не адзін, а са сваім трэнерскім штабам, у які, хутчэй за ўсё, патрапяць яго асістэнт па спартакаўскім дублі Валерый Кячынаў, а таксама адзін з трэнераў "Урала" Уладзімір Блужын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі