Вы тут

МінЖКГ абяцае скараціць тэрміны адключэння гарачай вады летам

Еўрарадыё

Істотна скараціць перыяд летняга адключэння гарачай вады ў Беларусі дазволіць пераход на папярэдне-ізаляваныя трубы. Пра гэта гаворыцца ў адказе першага намесніка міністра ЖКГ Беларусі Генадзя Трубіла на петыцыю на партале "Зручны горад". Мінэнерга ўжо падрыхтавала змены ў правілы падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона, якія прадугледжваюць скарачэнне тэрмінаў адключэння гарачай вады на правядзенне прафілактычных і рамонтных работ, паведамляе чыноўнік.

У пацверджанне сваіх слоў Генадзь Трубіла інфармуе, што ўжо цяпер у невялікіх гарадах, напрыклад у Слоніме, гарачую ваду адключаюць усяго на 3-4 дні, а па Мінску сярэдні тэрмін адключэння ў мінулым годзе склаў 12 дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.