Мінздароўя: стан пацярпелых ад удару маланкі цяжкі, іх рыхтуюць да аперацыі

Удар маланкі можа быць смяротным / Unsplash.com
Удар маланкі можа быць смяротным / Unsplash.com

Стан пацыентаў, якія пацярпелі ад удару маланкі на возеры пад Стайкамі, ацэньваецца як сярэдне-цяжкі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Цяпер лекары рыхтуюць іх да правядзення аперацый. Гэта будзе комплекс хірургічных маніпуляцый з выдаленнем пашкоджаных апёкамі тканін. Таксама пацярпелым правядуць пластычныя аперацыі. 

Нагадаем, 17 ліпеня маладыя людзі 25-28 гадоў хаваліся ад навальніцы пад дрэвам. У яго трапіла маланка. У выніку, дзяўчына загінула на месцы, яшчэ чатырох хлопцаў даставілі ў шпіталі Менска з траўмамі рознай ступені цяжкасці. Іх стан медыкі ацэньвалі як цяжкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі