У Мінску ад удару маланкі загінула дзяўчына, чацвёра ў шпіталі ў цяжкім стане

Пад час навальніцы небяспечна знаходзіцца пад дрэвамі / Unsplash.com
Пад час навальніцы небяспечна знаходзіцца пад дрэвамі / Unsplash.com

Кампанія маладых людзей 25-28 гадоў адпачывала на возеры ў Стайках. Калі пачалася навальніца моладзь схавалася пад дрэвам. У яго трапіла маланка. У выніку чацвёра хлапцоў трапілі ў бальніцу ў цяжкім стане, дзяўчына загінула.

Пацярпелых даставілі ў бальніцы Мінска. Стан аднаго з пацярпелых сярэдняй ступені цяжкасці, ён знаходзіцца ў хірургіі. Яшчэ двое хлопцаў у стабільна-цяжкім стане ў апёкавай рэанімацыі. Яшчэ адзін малады чалавек знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі