Вы тут

Мінздароўя скарачае "кавідныя" даплаты медыкам

Медыкам зрэжуць "кавідныя" даплаты / t.me/minzdravbelarus

Міністэрства аховы здароўя скарачае "кавідныя" даплаты медыкам. Гэтая мера ўзгодненая афіцыйнымі прафсаюзамі.

"Міністэрства аховы здароўя (па ўзгадненні з рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя) адкарэктавала падыходы да ўстанаўлення надбаўкі за працу ва ўмовах інфекцыі COVID-19 з улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі, узроўню захворвання і вакцынацыі работнікаў аховы здароўя", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Новаўвядзенне набывае моц 1 жніўня. 

Раней медыкам плацілі даплаты, калі ён працаваў з хворымі на COVID-19 больш за траціну свайго працоўнага часу. Цяпер даплаты будуць ісці толькі за тыя дні, калі ў медыка была праца з кавіднымі хворымі.

У Мінздароўя заяўляюць, што сёлета на "кавідныя" даплаты было накіравана 589,4 мільёна рублёў з бюджэту. За травень 2021-га гэтыя выплаты атрымалі амаль 69 тысяч работнікаў аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.