Вы тут

Мінздароўя назвала фэйкам паведамленне пра 100 мігрантаў, хворых на каранавірус

Медыкі пастаянна дзяжураць ля гандлёва-лагістычнага цэнтра на мяжы, дзе знаходзяцца мігранты / @minzdravbelarus​

Інфармацыя пра ўспышку COVID-19 у транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай мяжы не адпавядае рэчаіснасці, гэта "фэйк", заявілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

"На сённяшні дзень у бальніцы Гродна знаходзіцца толькі адзін бежанец, у якога дыягнаставаны COVID-19", — адзначылі там. У гэтага мігранта дыягнаставаная пнеўманія. Яшчэ двое трапілі ў беларускія бальніцы з абвастрэннем хранічных захворванняў.

"Каля ста мігрантаў было шпіталізавана з лагістычнага цэнтра "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы, у тым ліку з цяжкай формай каранавіруса", паведаміла раней РІА "Новости" са спасылкай на начальніка Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людмілу Кеду. Чыноўніца напярэдадні размаўляла з прадстаўнікамі СААЗ і сапраўды сказала, што ў бальніцы Гродна "на сённяшні дзень адвезлі каля 100 чалавек". Але гаворка ішла пра самыя розныя паталогіі і захворванні, патлумачылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.