Мінздароўя: добраахвотнікі, якім увялі расійскую вакцыну, пачуваюцца добра
![Мінздароўя: добраахвотнікі, якім увялі расійскую вакцыну, пачуваюцца добра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vakcyna-0510.jpg.webp?itok=b-1usgTD)
Добраахвотнікі, якія атрымалі расійскую вакцыну ад COVID-19, пачуваюцца добра. Пра гэта заявіў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.
"Беларускія грамадзяне, якія на мінулым тыдні прынялі ўдзел у клінічных выпрабаваннях расійскай вакцыны ад COVID-19, пачуваюцца добра", — перадае яго словы прэс-служба ведамства.
Выпрабаванні расійскай вакцыны ад каранавіруса пачаліся ў Беларусі 1 кастрычніка. Паведамлялася, што ўдзел у іх прымаюць 100 добраахвотнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.