Мінюст у другі раз адмовіў Мілінкевічу

Міністэрства юстыцыі ў другі раз адмовілася рэгістраваць “Рух “За свабоду”, які ўзначальвае Аляксандр Мілінкевіч. Як паведаміў Еўрарадыё былы кандыдат у прэзідэнты, прычынай адмовы стаў той факт, што ўстаноўчы сход арганізацыі быў праведзены ў лясным масіве на тэрыторыі былога піянерскага лагера, які цяпер належыць прыватным асобам.

Гэта, на думку Мінюста, супярэчыць беларускаму заканадаўству. Нягледзячы на другую адмову, Мілінкевіч збіраецца зноў падаваць дакументы на рэгістрацыю.

Аляксандр Мілінкевіч: “Мы спакойна ўспрымаем гэтыя незаконныя рэчы. Будзем яшчэ раз падаваць. Будзем даводзіць да абсурду. Няхай яны прыдумляюць кожны раз новыя прычыны. Самі сабе робяць кепска, бо калі хочуць у Еўропу, то мусяць рабіць пэўныя крокі і не толькі адносна нас”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі