Мінюст адмовіў у рэгістрацыі руху “За Свабоду”

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі руху “За Свабоду”, кіраўніком якога з’яўляецца палітык Аляксандр Мілінкевіч.

Чыноўнікі знайшлі ў статуце руху “шэраг неадпаведнасцяў заканадаўству”. У лісце Мінюста адзначаецца, што гэтае рашэнне можа быць абскарджанае ў судзе на працягу месяца.

Аднак кіраўніцтва руху “За Свабоду” збіраецца выправіць заўвагі і зноў падаць дакументы на рэгістрацыю.

tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі