Мінспорту Беларусі прапануе адмяніць візы для турыстаў з Еўрасаюза

Увядзенне бязвізавага рэжыму ўезда ў Беларусь арганізаваных турыстаў з Еўрасаюза ініцыюе Міністэрства спорту і турызму нашай краіны. Новы міністр спорту і турызму Алег Качан мяркуе, што гэтым крокам удасца ўдвая павялічыць колькасць турыстаў, якія прыязджаюць у Беларусь, а страты консульскага збору кампенсаваць за кошт аказання замежнікам дадатковых паслугаў.

Дарэчы, летась з грамадзян краін ЕС консульскі збор склаў 1,2 млн еўра. А ў сярэднім турыст з Еўропы пакідае ў Беларусі каля 200 еўра за кошт якраз дадатковых паслуг. Паколькі ў мінулым годзе Беларусь наведалі больш за 25 тысяч турыстаў з ЕС, міністр ацэньвае магчымы прыбытак у 5 млн еўра.

Як паведамляе "Интерфакс", Алег Качан на паседжанні прэзідыюма Савета міністраў выступіў з прапановай будаўніцтва новых курортных тэрыторый, якія будуць мець забаўляльны характар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі