Мінскія таксоўкі падаражэюць на 20%

З 5 лістапада паездкі ў таксоўках падаражэюць на 20 %.


Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі і ў мінскай службе таксі "184":

"Так, павінна падаражэць. Будзе 1320 рублёў каштаваць 1 кіламетр. З пятага лістапада".

Нагадаем, што раней 1 кіламетр дарогі каштаваў у сярэднім 1100 рублёў.

Дарэчы, паводле звестак "Хартыі-97", адначасова вырасце і мінімальны кошт паездкі. Калі раней з разліку кіламетража ён складала 5000 рублёў, то цяпер давядзецца выкласці са сваёй кішэні каля 6000 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі