Мінскія ратавальнікі знялі кавер "Колер настрою чорны" (відэа)

Мінскія ратавальнікі знялі кавер "Колер настрою чорны" (відэа)

Супрацоўнікі МНС Беларусі і спявак Дзядзька Ваня падрыхтавалі свой кавер на песню Ягора Крыда і Філіпа Кіркорава "Колер настрою чорны". Праўда, для сваёй песні беларускія ратавальнікі абралі чырвоны колер.

У кліпе здымаліся самі супрацоўнікі МНС і іх сем'і. Прыняў удзел у здымках і першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў.

Як адзначае прэс-служба ратавальнікаў, кліп павінне прывучыць да таго, што акрамя звыклага нумару выкліку 101 ёсць яшчэ адзін — 112. Ён з'явіўся ў Беларусі напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе і выкарыстоўваецца амаль ва ўсёй Еўропе. Ратавальнікі мяркуюць, што напярэдадні II Еўрапейскіх Гульняў кліп нагадае ўсім, на які нумар варта звяртацца, калі нешта пойдзе не так.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі